У Полацку прайшоў пікет у падтрымку Мікалая Шараха



У Полацку прайшоў  пікет у падтрымку намесніка старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу беларускага Мікалая Шараха – памочніка майстра цэха № 7  на прадпрыемстве «Полацак-Шкловалакно», з якім адміністрацыя адмаўляецца працягваць кантракт.

4049484F-86E5-4B74-9B90-4C2B0FC68CF2_w640_r1_s_cx0_cy4_cw0

Галоўнай  мэтай акцыі, якая прайшла  на пляцоўцы каля кінатэатру «Радзіма», было данесці думку пра несправядлівасць яго звальнення.  Адміністрацыя напярэдадні ўнесла ў калектыўную дамову незаконныя змены, каб знайсці падставы для непрацягнення кантракту. Мікалая Шараха затрымалі ў пад’ездзе ягонага дома, калі ён вяртаўся з акцыі.

Пра гэта паведаміў удзельнік пікету Віктар Стукаў, прадстаўнік  Свабоднага прафсаюзу беларускага на  прадпрыемстве «Полацак-Шкловалакно»:

– Пратрымалі тры гадзіны, склалі два пратаколы. Першы – за ўдзел у несанкцыяваным пікеце, другі – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні.

Разгляд справы Мікалая Шараха прызначаны на 12 траўня. Як мы ўжо паведамлялі, непасрэдна перад акцыяй быў затрыманы  былы палітычны вязень, сябра аргкаміткэту па стварэнні партыі БХД з Новаполацка Андрэй Гайдукоў.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org