У Полацку ўшанавалі „абаронцаў Айчыны”
Напярэдадні „Дня абаронцаў Айчыны” ў Полацку на плошчы Свабоды прайшла афіцыйная грамадска-патрыятычная акцыя, у якой удзельнічалі прадстаўнікі раённай улады, дэпутацкага корпуса, ветэраны, моладзь, вайскоўцы Полацкага гарнізона.
Адбыўся мітынг, у прамовах гучала, што беларускае войска надзейна стаіць на аброне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. У акцыі выкарыстоўваліся як дзяржаўныя сцягі, так і сцягі горада Полацка, а таксама Віцебскай вобласці з выявай гістарычнай „Пагоні”. Завершылася акцыя ўскладаннем кветак да брацкай магілы савецкіх салдат, якія загінулі ў Другую сусветную вайну падчас вызвалення Полацка.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
