У Полацку вадалазы пятыя суткі шукаюць 10-гадовага хлопчыка



У Полацку з вечара пятніцы, 16 чэрвеня, шукаюць 10-гадовага хлопчыка, які, як мяркуецца, патануў у рацэ, паведамляе група „МНС Віцебск” Укантакце.

Каля шасці гадзін ўвечары 16 чэрвеня ён вудзіў рыбу на беразе Дзвіны ў мікрараёне Аэрапорт. Ёсць імавернасць, што школьнік зайшоў у ваду, каб разблытаць леску, і яго падхапіла плынню.

Вадалазы Асвода пачалі шукаць хлопчыка ў той жа вечар, калі ён прапаў. Участак ракі абследавалі, але цела выявіць не ўдалося. Пошук працягваецца.

tut.by