У Полацку з-за пажару эвакуявалі 63 асобы
Падчас пажару ў бібліятэчным архіве ў Полацку дзясяткі людзей былі эвакуяваныя ратавальнікамі.
Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра пажар паступіла 1 снежня ў 17.41.
Агнём у памяшканні архіва пашкоджаная падлога, знішчаная электрасвяцільня, закураныя столь, сцены, маёмасць — кнігі, стэлажы.
Работнікі МНС сумесна з работнікамі бібліятэкі з памяшканняў на вуліцу эвакуіравалі 63 чалавекі.
Прычына пажару высвятляецца.
