У Польшчы адзначаецца 1050 гадавіна хрышчэння



Асноўныя ўрачыстасці трохдзённага святкавання 1050 гадавіны хрышчэння Польшчы адбываюцца ў Гнезне.

5c591b1f-de69-4cc3-a3a5-4fdf29bb2338

Урачыстыя мерапрыемствы маюць касцёльна-дзяржаўны характар, паколькі прыняццё хрысціянскай веры дало пачатак прысутнасці Каталіцкага касцёла ў краіне і спрычынілася да ўзнікнення дзяржавы. Прынятай датай хросту краіны з’яўляецца 14 красавіка 966 года.

Першым хрост прыняў князь Мешка І і яго жонка Дабрава. А 17.00 у Гнезне пачнецца ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліць прадстаўнік Папы рымскага кардынал П’етро Паролін. Далейшыя ўрачыстасці будуць праходзіць у Познані, дзе збярэцца Нацыянальны сход, на які прыедзе каля 1200 гасцей з Польшчы і замежжа.

У сходзе, які ўпершыню ладзіцца не ў Варшаве, удзел прымуць: прэзідэнт, Рада міністраў, парламентарыі, чальцы Канферэнцыі епіскапату Польшчы, прадстаўнікі еўрапейскіх парламентаў і дыпламатычнага корпусу. З прамовай выступіць прэзідэнт Анджэй Дуда. Субота будзе апошнім днём афіцыйных урачыстасцяў 1050 гадавіны хросту Польшчы.