У Польшчы будуць штрафаваць крамы за выкіданне ежы



Сенат, вышэйшая палата польскага парламента, абмяркоўвае законапраект аб барацьбе з марнатраўствам ежы.

Законапраект прадугледжвае ўвядзенне абавязку перадачы непрададзеных прадуктаў харчавання з кароткім тэрмінам прыдатнасці тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Рэгуляванне ахоплівае буйныя гандлёвыя сеткі. Сенатар дакладчык праекта Антоні Шыманскі адзначае, што ў Польшчы ў год траціцца 9 тон харчоў.

Згодна з законам, крамы павінны перадаваць ежу арганізацыям, якія затым перададуць яе мала забяспечаным. Таксама прадугледжаны штрафы для гандлёвых сетак, якія не падпішуць дамовы аб супрацоўніцтве з дабрачыннай арганізацыяй.

Польскае Радыё