У Польшчы фіксуюць новыя міграцыйныя маршруты



Ілюстрацыйны здымак

У Польшчы заявілі пра тое, што фіксуюць новыя міграцыйныя маршруты.

Прадстаўніца Памежнай аховы Польшчы Ганна Міхальская расказала, што маршрут нелегалаў праз беларускую мяжу далёка не адзіны. Сёлета ўсё больш мігрантаў затрымліваюць падчас праверак на граніцах з Чэхіяй, Славакіяй, Літвой і Нямеччынай. Калі за ўвесь студзень на славацкай мяжы затрымалі трох нелегалаў, то за жнівень – ужо 163 чалавекі. Колькасць мігрантаў расце па ўсім перыметры паўднёвай мяжы.

А вось побач з Германіяй затрымліваюць мігрантаў, якія прыбылі як па так званым паўднёвым маршруце, так і з тэрыторыі Беларусі (у тым ліку і транзітам праз Літву). У гэтым годзе на літоўска-польскай мяжы затрымалі 350 іншаземцаў.

Беларускае Радыё Рацыя