У Польшчы мінімальны заробак вырасце да 436 еўра
Урад Польшчы мае намер у наступным годзе ўстанавіць мінімальны заробак у краіне на ўзроўні 1920 злотых (каля 436 еўра) без выліку падаткаў. Пра гэта заявіла міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска, паведамляе Радыё Польшча.
Па словах польскага міністра, прапанова ўрада з’яўляецца кампрамісам паміж чаканнямі прафсаюзаў і працадаўцаў.
У той жа час прафсаюзы і арганізацыі працадаўцаў не прыйшлі да згоды ў гэтым пытанні. Першыя патрабуюць усталяваць мінімальны заробак на ўзроўні 1970 злотых (448 еўра) без выліку падаткаў, а другія хочуць павышэння зарплаты да 1862 злотых (426 еўра).
На дадзены момант мінімальны заробак у Польшчы складае 1850 злотых, гэта значыць каля 420 еўра.
У Беларусі мінімальны заробак складае 2 млн 300 тыс. рублёў, што ў пераліку на сённяшні курс раўняецца 102 еўра.