У Польшчы пачаўся першы судовы працэс супраць тэрарыста ІД



Абвінавачаны мараканец не прызнаецца ў супрацоўніцтве з тэрарыстамі.

PAP/Andrzej Grygiel

У Польшчы пачаўся першы судовы працэс супраць падазраванага ў супрацоўніцтве з Ісламскай дзяржавай.

Мараканец Маўранд Т. не прызнаецца ва ўдзеле ў гэтай тэрарыстычнай групоўцы.

Судовы працэс праходзіць у акруговым судзе ў Катавіцэ. Абвінавачаны адмаўляе большасць абвінавачванняў супраць яго. Па дадзеных пракуратуры, Маўранд Т. быў памочнікам тэрарыста, адказнага, сярод іншага, за тэракт у Парыжы летам 2015 года.

Мужчыне агулам вынесена шэсьць абвінавачаньняў, якія маюць дачыненне да захоўвання наркотыкаў, кантрабанды іх з Чэхіі ў Польшчу і пасьведчаньне няпраўды ў дакументах. Мараканец прызнаўся толькі ў захоўванні наркотыкаў.

Мужчына знаходзіўся ў Польшчы ў якасці сирыйскага ўцекача. Ён быў затрыманы ў Сілезіі ў 2016 годзе. Мараканцу пагражае 8 гадоў пазбаўлення волі.

Польскае Радыё