Вайсковыя цягачы ЗША трапілі ў ДТЗ у Польшчы
Амерыканскі цягач, які рухаўся ў складзе невялікага канвою, перакуліўся недалёка ад польскага горада Любіна. Здарэнне было знята з дапамогай дрону.
Паведамляецца, што адзін з цягачоў вылецеў у канаву і перакуліўся пасля адмовы тармазоў.
Іншы цягач спрабаваў яго выцягнуць, але сам перакуліўся і апынуўся ў канаве на супрацьлеглым баку. Жаўнерам давялося звярнуцца па дапамогу да мясцовых жыхароў.
Армія ЗША ў Еўропе адмовілася ад каментароў з нагоды інцыдэнту.
