У Польшчы ўскладніліся правілы працаўладкавання замежнікаў
Прадпрымальнікі, якія ўсё часцей шукаюць працаўнікоў сярод украінцаў, беларусаў, расейцаў і іншых дзяржаваў з-за ўсходняй мяжы краіны, павінны ведаць, што цяпер рэгістрацыя замежніка не адбываецца так хутка і проста, як раней.
З пачаткам гэтага года памяняліся правілы прыёму на працу па заяве ды ўведзены новы від дазволу на сезонную працу ў Польшчы.
Цяпер, каб наняць замежніка на працу, фірма павінна падаць некалькі дакументаў. Працадаўца мусіць аплаціць заяву і чакаць, пакуль Павятовая ўправа працы праверыць дадзеныя. Такім чынам, значна падоўжыўся час атрыманьня дазволу.
Чыноўнікі, бывае, таксама ўскладняюць працэс, выстаўляючы дадатковыя незаконныя патрабаваньні. А Цэнтры занятасці таксама наракаюць, што самі працадаўцы зацягваюць справу, падаюць дрэнна запоўненыя дакументы.
Дакументы, якія дазваляюць іншаземцу працаваць у Польшчы:
– дазвол на працу, які выдае ваявода па просьбе працадаўцы, калі іншаземец працуе ў штаце;
– дазвол на часовае знаходжанне ў Польшчы і працу, які выдае ваявода па просьбе замежніка;
– дазвол на сезонную працу, які выдае стараста па просьбе працадаўцы для працы ў сельскай гаспадарцы і турызме на 9 месяцаў;
– заява, якую працадаўца рэгіструе ў паветавым цэнтры занятасці. Заява дзейнічае ў выпадку грамадзян Расеі, Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі і Малдовы, і дазваляе працаваць без дазволу цягам 6 месяцаў цягам года.
Фота newsweek.pl