У Польшчы ўзнагародзілі беларускага філатэліста
У Польшчы ўзнагародзілі беларускага філатэліста Фрыдэрыка Гушчу, кіраўніка Гарадзенскай абласной арганізацыі філатэлістаў.
Ён атрымаў бронзавы медаль „За заслугі перад польскай філатэліяй”. Збіральнік, які з’яўляецца арганізатарам міжнародных выставаў у Беларусі і суддзёй на выставах у Польшы ды Украіне, пакуль адзіны беларус, які атрымаў такую пачэсную польскую ўзнагароду:
– Ранг ацэнкі дзейнасці філатэліста: ганаровая бронзавая, ганаровая срэбная, ганаровая залатая, пасля золатая ганаровая акругі, пасля ідзе “За заслугі перад польскай філатэліяй”, таксама бронза, срэбра і золата. Першыя замежнікі атрымалі чатыры – атрымаў старшыня Чэшскага саюза філатэлістаў, старшыня Славацкага саюза, старшыня Літоўскага саюза і я.
Некалькі месяцаў таму польскімі ўзнагародамі былі ўзнагароджаны філатэлісты Лявон Карповіч, Сяргей Печарыца і Андрэй Мялешка, якія атрымалі бронзавыя знакі гонару Польскага саюза філатэлістаў. Узнагароды былі ўручаныя за ўзмацненне сувязяў паміж філатэлістычнымі арганізацыямі Польшчы і Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня