У Польшчы затрымалі ўкраінца, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракту



У Польшчы прадстаўнікі праваахоўных органаў паведамілі пра затрыманне грамадзяніна Украіны, які падазраецца ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту.

Згодна з паведамленнем, планавалася здзейсніць падрыў машыны з выбухоўкай каля гандлёвага цэнтра ў горадзе Пулавы ў Люблінскім ваяводстве на ўсходзе Польшчы. Паводле Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы, украінец нядаўна прыняў іслам, радыкалізаваўся і пачаў рыхтаваць свой замах, спрабуючы здабыць зброю і грошы. Як паведамілі спецслужбы, 26-гадовы мужчына, імя якога прыводзяць як Максім С., жыў у Польшчы каля двух месяцаў. Завяршыўшы ў апошнія тыдні пераход у іслам, ён змяніў імя на Мухамат. Суд узяў украінца пад арышт на тры месяцы. У выпадку прызнання вінаватым яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Фота © cba.gov.pl