У Польшчы збілі нацыяналістаў, якія спалілі ўкраінскі сцяг
Польскія нацыяналісты „не падтрымліваюць расейскі імперыялізм і шавінізм у адносінах да брацкага народа Украіны” збілі лідара групоўкі, якая спаліла сцяг на „Маршы незалежнасці”.
У Польшчы адбылася бойка паміж групамі мясцовых нацыяналістаў, якія падтрымліваюць і не падтрымліваюць Украіну.
Пра гэта паведамляе польскі „Партал незалежных нацыяналістаў.”
„Незалежныя нацыяналісты” сцвярджаюць, што бойка, у якой нібыта ўдзельнічалі ўкраінцы, на самой справе адбылася паміж палякамі. Па іх словах, у спаленні ўкраінскага сцяга ўдзельнічала арганізацыя „Нацыянальная свабодная Польшча” (NWP), якая вядомая сваімі прарасейскімі поглядамі.
У выніку сутыкненняў NWP страціла два сваіх сцяга, а яе кіраўнік Даміян Бенька быў збіты.
„Гэта сумесны пратэст супраць функцыянавання на ўнутранай арэне нацыяналістычных рухаў, якія братаюцца з камуністамі, падтрымліваюць расейскі імперыялізм і шавінізм у адносінах да брацкага народа Украіны”, – пішуць „Незалежныя нацыяналісты”.