У Польшчы з’явіцца банкнота наміналам 500 злотых



Узімку ў грашовы зварот у Польшчы трапіць купюра наміналам 500 злотых. Намінал з выявай караля Яна ІІІ Сабескага публічна прадставіў Нацыянальны банк Польшчы.

Warszawa, 06.06.2016. Nowy banknot obiegowy o nominale 500 z³ zaprezentowano, 6 bm. w Narodowym Banku Polskim. Na awersie banknotu, zaprojektowanego przez Andrzeja Heidricha, znajduje siê wizerunek Jana III Sobieskiego, na rewersie - pa³ac w Wilanowie. Banknoty na zlecenie Narodowego Banku Polskiego wyprodukuje Polska Wytwórnia Papierów Wartoœciowych. Wprowadzenie ich  do obiegu jest planowane na 2017 r. (ukit/cat) PAP/Jacek Turczyk ***Zdjêcie do depeszy PAP pt. NBP zaprezentowa³ banknot 500 z³; wejdzie do w obiegu od lutego 2017 r.***

Старшыня Нацбанка Марэк Бэлька падкрэсліў, што банкнота высокага наміналу патрэбная найперш самому цэнтральнаму банку ў сувязі з высокімі коштамі трымання стратэгічнага запасу Нацбанка. Ён звярнуў увагу на тое, што наміналы польскай валюты не змяняліся ўжо шмат гадоў, нягледзячы на вялікае запатрабаванне.

Новая банкнота трапіць у зварот у лютым наступнага года. На адным з бакоў змешчаная выява Яна ІІІ Сабескага, а другі бок упрыгожаны выявай арла з часоў панавання караля і выявай Віляноўскага палаца.

Аўтарам праекта з’яўляецца Анджэй Хайдрых, які распрацаваў банкноты, што знаходзяцца ў грашовым звароце ў дадзены момант.

Польскае радыё