У польскім Жэшуве ў супермаркеце абрынулася столь



У польскім горадзе Жэшув пры абрынанні столі ў гандлёвым цэнтры пацярпелі 7 чалавек, паведаміў рэсурс RMF24. Да здарэння дайшло ў нядзелю, 28 кастрычніка, перад палуднем.

Удакладняецца, што столь упала ў адным з магазінаў на першым паверсе.

Пасля здарэння наведнікі гандлёвага цэнтру былі эвакуяваныя. Некалькі чалавек звярнуліся ў шпіталь па медыцынскае абследаванне.

Беларускае Радыё Рацыя