У пошуках ДНК Каліноўскага гісторыкі будуць даследаваць магілу яго брата ў Беларусі



Беларускі і літоўскі бакі абмяркоўваюць пытанне пра магчымасць доступу навукоўцаў да магілы старэйшага брата Кастуся Каліноўскага – Віктара – у Свіслачы на Гарадзеншчыне. Генетычная экспертыза можа даць адказ на пытанне, ці належаць парэшткі, знойдзеныя ў Вільні, лідару антырасейскага паўстання ў Беларусі і Літве 1863–1864 гадоў.

Ля магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы

Раней у Літве афіцыйна паведамлялася, што меркаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага, а таксама Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 15-ці ўдзельнікаў паўстання, знойдзеныя летась падчас работ на гары Гедыміна ў Вільні, урачыста перапахаваюць на старажытных могілках Роса. У Літве створана дзяржаўная камісія ў справе перапахавання знойдзеных парэшткаў паўстанцаў, якую ўзначальвае прэм’ер-міністр.  Пакуль што ідэнтыфікаваныя Зыгмунт Серакоўскі і браты Раўкоўскія.​

Паводле svaboda.org