У праграме „Мы бачым” – Святлана Алексіевіч



Сёння, 9 кастрычніка, у праграме „Мы бачым” – першая прэсавая канферэнцыя Святланы Алексіевіч у статусе лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі. Пісьменніца адказала на пытанні Беларускага Радыё Рацыя ды сусветных інфармагенцыяў. Да якой культуры адносіць сябе спадарыня Алексіевіч? Каму дзякуе? Як ставіцца да палітычнае сітуацыі ў Беларусі? Першая беларуская набелістка адкажа на гэтыя ды многія іншыя пытанні.

Праграма „Мы бачым” на Беларускім Радыё Рацыя пачнёцца сёння ў 18:30 польскага часу, у Беларусі ў 19:30. Запрашае Стас Дэдэрка.

Беларускае Радыё Рацыя