У працоўных калектывах пачалі стымуляваць вакцынацыю ад COVID-19



Каб паскорыць працэс вакцынацыі ў працоўных калектывах, на прадпрыемствах пачынаюць выплаты да 300 рублёў і даюць па 2 дадатковыя выходныя за прышчэпку. Пакуль лепш за усё вакцынацыя адбываецца ў медыцынскіх калектывах – 90% прышчапіліся.

Па словах лекара-лабаранта Вадзіма Садоўскага, эфект у параўнанні з мінулым годам відавочны:

– У мінулым годзе, калі пачыналася пандэмія, як і паўсюль, ва ўсіх слаях насельніцтва, былі шматлікія выпадкі захворвання медработнікаў. Цяпер мы гэтага не бачым. Дынаміка захворвання вельмі нас радуе, што гаворыць пра дзейнасць вакцынацыі. Я заклікаю людзей абдумаць гэта, не слухаць чуткі, не слухаць тых людзей, якія гавораць, што гэта страшна. Трэба прыйсці да лекара і паслухаць ягоную думку.

Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на сённяшні дзёнь у краіне поўны курс прышчэпкі мае 17% насельніцтва. Ужо ўвесну гэтая лічбы павінна дасягнуць 70%.

Беларускае Радыё Рацыя