У праваабаронцы Сержука Русецкага адбыўся вобыск
У сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сержука Русецкага з Бярозы праведзены вобыск у кватэры і на лецішчы супрацоўнікамі Берасцейскага абласнога і Бярозаўскага міжраённага КДБ у межах крымінальнай справы, звязанай з тэрарызмам.
Пратакол на вобыск падпісаны Берасцейскай абласной пракуратурай. Прыйшлі на вобыск адразу са сваімі панятымі, кажа Сяржук Русецкі:
– Капітан КДБ Халмагораў А.А., маёр Гарчакоў А.В. і падпалкоўнік Таранаў В.К. Адзін бярозаўскі і два берасцейскія. З панятымі. У мяне падпіска пра неразгалошванне.
Паводле Сержука Русецкага, падчас вобыску нічога не знойдзена. Забраны толькі мабільны тэлефон.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя