У праваслаўных – Чысты чацвер



Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Чысты, або Вялікі чацвер – апошні чацвер перад Вялікаднем.

У гэты дзень напярэдадні вялікага свята абавязкова наводзілі чысціню, каб увесь год потым было чыста: прыбіралі ў хаце і на падворку. У цэрквах на Чысты чацвер праходзіць асаблівая служба, на якую з дзяцінства хадзіла кіраўнік калектыва «Жэмэрва» Анна Фіёнік.

– Свечкі трымалі цягам усёй службы. Я на свечцы рабіла адмысловыя значкі. Пасля са свечкай пешшу вярталіся дадому. З ёй трэба было абысці хату кругом, каб ніякая ліхая сіла не кранула яе.

Паводле народнай традыцыі, у Вялікі чацвер неабходна было памыць свойскую жывёлу, асабліва коней, каб яны былі дужыя. Трэба было і людзям мыцца ў лазні, каб не пакутаваць ад хваробаў. Якое надвор’е на Чысты чацвер, такое ж павінна было быць і на Вялікдзень.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.zborg.ru