У праваслаўных і каталіцкіх храмах будуць маліцца за мір і адзінства ў Беларусі
У праваслаўных цэрквах і манастырах Беларусі будуць маліцца за мір і адзінства ў краіне, у тым ліку заўтра, 20 чэрвеня, у дзень Святой Тройцы або Сёмухі.
У паведамленні Беларускай праваслаўнай царквы таксама адзначаецца, што “3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, па завяршэнні Боскай літургіі аб 11-ай гадзіне бласлаўляецца ажыццяўленне малебну Усім Беларускім святым, пасля якога загучаць званы”.
Раней з прапановай маліцца 3 ліпеня за мір і спакой у краіне ўлады звярнуліся да розных канфесій. У каталіцкай царкве падтрымалі ініцыятыву, але прапануюць таксама на завяршэнне святой імшы выканаць гімн “Магутны Божа”.
Беларускае Радыё Рацыя