У праваслаўных пачынаецца Вялікі пост



Для вернікаў праваслаўнай царквы сёння пачынаецца Вялікі пост. На працягу 48 дзён яны будуць устрымлівацца ад ужывання прадуктаў жывёльнага паходжання, весці глыбокую духоўную працу,  каб 1 траўня адсвяткаваць Вялікдзень – дзень ўваскрасення Ісуса Хрыста.

Сам Вялікі пост складае першыя 40 дзён, якія ўвасабляюць саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні. Наступны перыяд – Лазаравая субота, Вербніца і шэсць дзён Страснога тыдня –  заклікаюць узгадаць пакуты Збаўцы і падзеі, якія папярэднічалі ім.

Беларускае Радыё Рацыя