У праваслаўных сёння Лазарава субота



Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Лазараву суботу. З гэтым днём цесна звязана важная для вернікаў урачыстасць – Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербніца).

Падзея, якой прысвечана свята, апісана ў Евангеллі. Ісус Хрыстос уваскрэсіў свайго сябра, праведнага Лазара. Адсюль і назва – Лазарава субота.

Людзі былі ўражаны гэтым цудам. Таму, калі праз некаторы час Ісус Хрыстос прыехаў у Ерусалім, яму аказвалі царскія ўшанаванні: крычалі «Слава!» і высцілалі дарогу пальмавымі галінамі. Улічваючы, што працягваецца Вялікі пост, не ўсе прадукты можна ўжываць у ежу. Аднак у Лазараву суботу можна есці рыбную ікру, дазваляецца таксама раслінны алей і віно. Традыцыйныя стравы на стале ў гэты дзень: грачаныя бліны і каша. Яшчэ гатуюць розныя стравы з бабовых культур і іншых круп.

Таксама ў гэты дзень гаспадыні загадзя гатуюць рыбныя стравы – але есць іх можна толькі на наступны дзень, у Вербную нядзелю.

Біблія апісвае гэты дзень як вельмі важны, і таму трэба ведаць, што нельга рабіць у Лазараву суботу.

Па-першае, адкласці на потым усю цяжкую працу. Мыццё, прыборка і гэтак далей катэгарычна забароненыя. На пытанне ці можна працаваць у Лазараву суботу, існуе адназначны адказ – не. Лепш у гэты дзень схадзіць у госці да сваякоў ці сяброў, а таксама пабываць у царкве.

Зрэшты, перашчыраваць з гуляннямі не варта, бо пышныя застоллі ў Лазараву суботу не рэкамендуюцца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: zn.ua