У праваслаўных вернікаў пачаўся Піліпаў пост
У вернікаў Праваслаўнай царквы пачаўся перадкалядны пост, які уводзіць вернікаў у перыяд чакання Раства Хрыстовага. Пост называюць таксама “ піліпаўка”.
Назоў посту паходзіць ад Апостала Піліпа, памяць якога Царква ўшаноўвае 27 лістапада, і на наступны дзень уласна пачынаецца пост. Перадкалядны пост адзначаўся ўжо ў раннехрысціянскія часы, аднак яго працягласць у розных цэрквах была неаднолькавая. Толькі ў 1166 годзе Сабор у Канстантынопалі акрэсліў пастаянную дату пачатку і канца посту. Узмацненне посту рэкамендавалася на пяць дзён перад Раством Хрыстовым. Напярэдадні свята існуе пабожны звычай паўстрымоўвацца ад ежы ажно да вячэры.
Гэты пост называеца Чатырадзесятніцай, таму што гэтак, як і Вялікі Пост, працягваецца сорак дзён. Піліпаў пост завершыцца 7 студзеня, у дзень Раства Хрыстовага паводле Юліянскага календара.
Беларускае Радыё Рацыя