У праваслаўных вернікаў пачаўся Вялікі пост
Праваслаўныя вернікі ўступілі сёння ў 40-дзённы Вялікі пост, ён завершыцца 8 красавіка, у Светлую Хрыстову нядзелю.
Сам Вялікі пост складае першыя 40 дзён, якія ўвасабляюць саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні. Наступны перыяд – Лазаравая субота, Вербніца і шэсць дзён Страснога тыдня – заклікаюць узгадаць пакуты Збаўцы і падзеі, якія папярэднічалі ім.
Вялікі пост самы суровы, паводле традыцыі, у гэты час вернікі ўстрымліваюцца ад мяса, віна, малака, сыру і яек. Паслабленні падчас посту прадугледжаны для людзей сталага ўзросту, хворых, маленькіх дзяцей, цяжарных і кормячых жанчын, а таксама тых, хто вандруе.
Беларускае Радыё Рацыя