У праваслаўных вернікаў пачаўся Вялікі пост
У праваслаўных вернікаў пачаўся Вялікі пост, які будзе трываць да 27-га красавіка. Гэта самы галоўны і строгі пост, як у каталіцкім касцёле, так і ў праваслаўнай царкве.
“Кожны вернік мусіць мець правільнае разуменне гэтых дзён”, – адзначае святар Пінскай епархіі Аляксандр:
– Царква выкарыстоўвае пост як сродак барацьбы са слабасцямі. Калі ў чалавеку слабасці заглушаюцца, напрыклад, шляхам нейкай хваробы, то царква такога чалавека можа вызваліть ад посту. Калі чалавек падчас посту гневаецца, раздражняецца, аддаецца іншым слабасцям і распусце, то такі пост не прынясе карысці.
Вялікі пост доўжыцца сем тыдняў перад Вялікаднем і складаецца з саракадзённага посту і посту Страсной сядміцы ў памяць выратавальных страсцей Хрыстовых.
Беларускае Радыё Рацыя
