У праваслаўных вернікаў пачаўся Вялікі пост



У праваслаўных вернікаў пачаўся самы галоўны і строгі Вялікі пост, які будзе трываць сем тыдняў. Ён пачаўся ў трагічныя дні – агнём вайны ахоплена адная з калысак Праваслаўя – Украіна. Пры гэтым агрэсія здзейснена ў тым ліку з краіны, якая таксама мае вялікую гісторыю праваслаўнай веры.

Кожнага верніка, да шчырай малітвы за мір, заклікае святар Аляксандр Лаўрыненка:

-У гэтыя дні будзем маліцца Збаўцу нашаму пра тое, каб быў мір на зямлі. Каб мы і надалей працаваалі і славілі Збаўцу нашага малітваю і працаю. Няхай запануе мір, згода і любоў! Усім добрага здароўя, дабрабыту і божага блаславення!

Святар дадае, што будзь-які пост, а тым больш Вялікі, перадусім заклікае хрысціян да прымірэння, асэнсавання кепскіх учынкаў і іх выпраўлення праз малітву, ўстрыманне і добрыя ўчынкі.

Беларускае Радыё Рацыя