У праваслаўных вернікаў Трэцяя альбо Галодная куцця



 Напярэдадні Вадохрышча трымаецца строгі пост, пакуль не адбудзецца асвячэнне вады.

 18 студзеня царква ўзгадвае запаветы Святога Пісання, усё, што датычыцца правобразаў і прароцтваў аб Хрышчэнні, аб самой падзеі і яе выніках.

Па словах святара Вячаслава Ракава, галоўнае чысціня – духоўная:

– Заклікаецца да такой духоўнай мабілізацыі, і таму ў гэтыя дні заўжды лічылася вялікім грахом паводзіць сябе бесцырымонна: весяліцца, гуляцца і весці сябе бяспечна. То бок у гэты час чалавек вёў сябе строга і выконваў пост. А строгі пост гэта не проста, калі чалавек чагосьці не есць, ад чагосьці адмаўляецца ў ежы. Ён духоўна засяроджваецца.

У народным календары дзень напярэдадні Вадохрышча лічыўся апошнім днём для ўдалай варажбы. Верылі, што снег перад Хрышчэннем мае цудадзейныя ўласцівасці.

Беларускае Радыё Рацыя