У праваслаўных вернікаў трывае Першая сядміца Вялікага посту



Першая сядміца – самы строгі тыдзень з саракадзённага Вялікага посту. Па традыцыі – гэта час асабліва стараннай малітвы ды падрыхтоўкі да святога прычасця.

“Гэтыя дні даюцца для асэнсавання грахоў і складанасцяў, якія яны ствараць у паўсядзённым жыцці хрысціяніна”, – адзначае святар Міхаіл Лабковіч:

– Мы ўзгадваем як было нашым прабацькам Адаму і Еве, калі іх за грахі выгналі з райскіх мясцінаў. Як ім было цяжка і сумна, і як нам у гэтым свеце зараз жывецца цяжка і сумна, калі ў нас ёсць розныя грахі. Вялікі пост – гэта перыяд устрымання і пакаяння ў сваіх грахах, змяненне свайго жыцця.

У першыя чатыры дні Вялікага посту на вячэрніх набажэнствах чытаецца пакаянны канон святога Андрэя Крыцкага, а ў пятніцу Першай сядміцы па заканчэнні ранішняга набажэнства адбываецца асвячэнне куцці ў памяць пра вялікамучаніка Фёдара Цірона.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pravsobor.kz