У праваслаўных вернікаў – Вялікі чацвер
Сёння ўзгадваюцца найважнейшыя евангельскія падзеі: Тайная вячэра, падчас якой Хрыстос устанавіў сакрамент прычасця, Агонія ў садзе і здрада Іуды.
Па словах святара Аляксандра Лаўрыненкі, настае час актыўнай падрыхтоўкі да Вялікадня і ўсё павінна рабіцца з асэнсаваннем:
-Узгадваюцца тыя падзеі, якія папярэднічалі суду над Ісусам Хрыстом, яго распяццю, чаканню ад распяцця да ўваскрашэння і самому уваскрашэнню. У бытавым плане – гэта, канешне, рыхтуем велікодныя стравы, якія асвячаюцца. Па традыцыі з асвечанай пасхі і пачынаецца свята дома ў сям’і.
У народзе Вялікі чацвер называюць “чыстым”, бо па традыцыі да галоўнага хрысціянскага свята трэба навесці парадак у дамах, схадзіць у лазню. У старажытнасці лічылася, што акрамя чысціні духоўнай перад Вялікаднем, павінна быць і чысціня цела, асяроддзя.
Беларускае Радыё Рацыя