У Празе затрымалі мяркуемага расейскага хакера
У Празе пры ўдзеле ФБР затрымалі мяркуемага расейскага хакера. У час спецыяльнай аперацыі яму стала кепска, паліцэйскія здзейснілі яму першую медыцынскую дапамогу. Пасля падазраванага завезлі ў шпіталь.
Затрыманага падазраваюць у кампутарных хакерскіх атаках на сайты ЗША. Іншых падрабязнасцяў пакуль не паведамляецца.
Беларускае Радыё Рацыя