У Пружанах мужчына падстрэліў ката і быў аштрафаваны
У гэтым годзе першы выпадак жорсткага абыходжання з жывёламі ў Берасцейскай вобласці зафіксаваны ў Пружанах. Мясцовы жыхар прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і штрафу ў 10 базавых велічынь за замах на суседскага ката.
Афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскаага аблвыканкама Сяргей Дучэнка распавёў:
– 21 студзеня ў Пружанскі РАУС звярнулася жыхарка райцэнтра і паведаміла, што сусед параніў з пнеўматычнай вінтоўкі яе ката. Жанчына заўважыла неспакойныя паводзіны гадаванца і звярнулася да ветэрынара. Правёўшы агляд жывёльнага, спецыяліст заўважыў сляды ранення. Жанчына распавяла, што сусед неаднаразова адганяў жывёлу, якая падымалася на капот яго аўтамабіля. А затым ён ужыў пнеўматычную вінтоўку. Вінаваты прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.