У Пружанах стварылі сваю пратэставую Раду
У Пружанах стварылі сваю пратэставую Раду, заснавалі прыпынак Перамен і плануюць стварыць новы музей. Старшыня Рады Ганна Баран расказала “Белсату” пра падзеі ў горадзе ў апошнія месяцы. “Мы настолькі крутыя, што ў нас да гэтай пары ідуць затрыманні. Даюць штрафы 40 базавых, але мы не здаёмся, нічога не плацім і ўсе рашэнні абскарджваем”, – распавяла яна.
Пратэставую Раду ў Пружанах стварылі 16 жніўня, у ёй – 10 чалавек, і склад не змяняўся. А што тычыцца новага музея, то па словах Ганны Баран, за чатыры месяцы сабралася калекцыя цікавых рэчаў, гэта і пратакол аб выбранні Каардынацыйнай рады, сцягі, на адным з якіх плямы крыві, рупар, праз які на плошчы Пружанаў гучала праўда ды іншае.
Беларускае Радыё Рацыя