У Пружанах судзяць за бел-чырвона-белыя парасоны
У Пружанскім раённым судзе новыя ахвяры прававога бязмежжа. Гэта жыхары горада Людміла Царан, Вольга Ільяшук, Наталля Васіна і Віталь Кульгаўчук.
Яны пакараны за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка. Хаця яны проста прайшліся пад бел-чырвона-белымі парасонамі па родных вуліцах, кажа пружанская юрыстка Ганна Баран:
– Чалавек стаяў на вуліцы Савецкай у сваім горадзе. Яму прысудзілі адміністрацыйны штраф у памеры 15 базавых велічынь.
– Язэп Машкала: Уразіла тое, што міліцыянты разглядаюць звычайныя, нармальныя рэчы, якія ў нармальным грамадстве мы нават не заўважаем. А ім здаецца, што гэта ўжо злачынства.
Паводле Ганны Баран, Людміла Царан пакарана штрафам 7 базавых, Вольга Ільяшук – 10, Віталь Кульгаўчук 15. Аадміністрацыйная справа Наталлі Васінай яшчэ не скончана. Трэцяе судовае паседжанне працягнецца 10 лістапада. Паралельна разбіраюцца яе скаргі на неправавыя дзеянні міліцыянтаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя