У Пружанах збіралі подпісы за малы памежны рух



Пікет за малы памежны рух паміж Беларуссю і Польшчай адбыўся ў Пружанах. Мерапрыемства было афіцыйна дазволена на стадыёне “Мухавец”. Яго арганізатары – сябры берасцейскай абласной арганізацыі партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Адзін з каардынатараў кампаніі за малы памежны рух Аляксандр Храпко адзначыў, што падчас правядзення пікету з боку праваахоўных органаў ажыццяўляўся ціск на актывістаў:

–  Прыехала вялікая колькасць міліцыянтаў – было тры машыны, у якіх сядзелі прадстаўнікі праваахоўных органаў.

 Усяго за паскарэнне рэалізацыі дамовы Аб малым памежных руху ў берасцейскай і гарадзенскай вабласцях было пададзена больш за два дзесяткі заявак на пікеты.

Беларускае Радыё Рацыя Берасце

У Пружанах на гарадскім стадыёне “Мухавец” прайшоў пікет. Мэтай пікету быў збор подпісаў за адкрыццё малога памежнага руху ў 30-кіламетровай зоне паміж Беларуссю і Польшчай.

Кажа каардынатар кампаніі „За малы памежны рух” на Берасцейшчыне, сябра аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Аляксандр Храпко:

– Жыхары горада Пружаны зацікаўлены ў тым, каб адмянілі візы на адлегласці 30 кіламетраў па абодва бакі польскай мяжы, каб рэалізаваўся праект малога памежнага руху.

Паводле Аляксандра Храпко, на ўдзел у пікеце заяўлена 3 асобы. Дазвол быў атрыманы без дамоваў з міліцыяй, медыкамі і прадстаўнікамі ЖКГ.

ipp

ipp

Беларускае Радыё Рацыя