У пункце пропуску Каменны Лог чакаюцца вялікія чэргі аўтамабіляў
У пункце пропуску Каменны Лог чакаюцца моцныя чэргі аўтамабіляў.
Як патлумачылі ў Дзяржаўным памежным камітэце, ў літоўскай частцы пераходу Каменны Лог — Мядзінінкай ёсць тэхнічныя праблемы з кампутарнымі інфармацыйнымі сістэмамі. У сувязі з гэтым рух з боку Беларусі, на ўезд у Літву, будзе ўскладнены. Грамадзян просяць улічваць гэтую інфармацыю падчас планавання паездак у Літву. Пра аднаўленне прапускной здольнасці памежнага пераходу абяцаюць паведаміць дадаткова.
Цяпер у Каменным Логу стаіць 60 грузавых аўто.
