У Рагачове затрымалі гурт Tor band



Учора ў Рагачове затрымалі музыкаў рок-гурта Tor band разам з іх жонкамі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Па папярэдняй інфармацыі, яны знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ, ім прысудзілі 15 сутак арышту.

Сярод вядомых кліпаў Tor band „Мы – не „народзец””, „Жыве”, „Хто, калі не ты?!”, якія набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.