У Расеі 20 млн чалавек жывуць за рысай беднасці
У Расеі 20 млн чалавек жывуць за рысай беднасці – вынікае з афіцыйных дадзеных. У сваю чаргу расейская апазіцыя сцвярджае, што колькасць бедных грамадзян значна заніжаная, паведамляе з Масквы карэспандэнт Польскага радыё.
З ранейшых даследаванняў, праведзеных Аналітычным цэнтрам Юрыя Левады і Усерасейскім цэнтрам даследавання грамадскай думкі, вынікае, што працягваецца паглыбленне сацыяльна-эканамічнага крызысу ў краіне.
Інфармацыю пра тое, што 20 млн расейцаў жывуць за рысай беднасці, прадставіла на з’ездзе кіруючай партыі «Адзіная Расея» старшыня Разліковай палаты Таццяна Голікава.
Апытанні, праведзеныя ў апошнія некалькі месяцаў, сведчаць пра тое, што ўсё больш расейцаў маюць праблемы з аплатай камунальных паслуг і набыццём асноўных прадуктаў харчавання, пасля чаго на пакупку адзення і лекаў ужо не могуць сабе дазволіць.
Фота RT
