У Расеі адна царква адсудзіла мошчы ў іншай
У Суздалі група судовых прыставаў у суправаджэнні 15 супрацоўнікаў паліцыі забрала ў прадстаўнікоў Расейскай праваслаўнай аўтаномнай царквы (РПАЦ) не прызнанай Маскоўскім патрыярхатам, ракі мошчаў прападобных Яўхіма і Еўфрасінні Суздальскіх.
Назіральнікі адзначаюць, што ўладныя структуры былі прыцягнутыя ў падтрымку прэтэнзій РПЦ на валоданне маёмасцю „раскольнікаў”.