У Расеі чарговы выбух у жылым доме
У горадзе Шахты Растоўскай вобласці ў дзевяціпавярховым доме ў выніку выбуху бытавога газу часткова абрынуліся два паверхі – восьмы і дзявяты, паведаміла абласное ўпраўленне Міністэрства надзвычайных сітуацый Расеі.
Паводле папярэдніх звестак, выбух адбыўся на дзявятым паверсе дома № 16 па вуліцы Хабарава.
У прэс-службе МНС Расеі паведамілі, што ратавальнікі знайшлі на дзявятым паверсе аднаго загінулага. Пацярпелі яшчэ мінімум пяць чалавек.
Пры гэтым пад заваламі могуць знаходзіцца 6 чалавек. Усяго выратавана 7 чалавек. Эвакуявана каля 140 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя