Пажар яшчэ ў адным гандлёвым цэнтры Расеі, ёсць пацярпелыя (абноўлена)



Як і ў выпадку з пажарам у гандлёвым цэнтры ў Кемераве, узгаранне адбылося на чацвёртым паверсе. Вядома пра аднаго пацярпелага (супрацоўніка гандлёвага цэнтра), які пасля памёр у машыне хуткай дапамогі. Яшчэ пацярпелі трое ратавальнікаў.

* * *

На ўсходзе Масквы гарыць гандлёвы цэнтр для дзяцей «Персей». У будынку праводзяць эвакуацыю, як паведамляюць відавочцы і расейскія інфармагенцтвы.

Ужо ёсць паведамленні пра пацярпелых, але іх колькасць не ўдакладняецца.

Пажару прысвоены 2-гі (павышаны) ранг складанасці.

Фота з twitter.com/olrumo