У Расеі і Румыніі — рэкордны рост захворвання на COVID-19



У Расеі зафіксаваны новы максімум смяротнасці ад каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу. Паводле стану на раніцу 28 верасня за суткі ад хваробы памерлі 852 чалавекі, сведчыць афіцыйная статыстыка.

Максімум абнаўляецца ў чацвёрты раз за 30 дзён. У апошні раз ён фіксаваўся 24 верасня, тады паведамлялася пра смерць 828 чалавек. Толькі паводле дадзеных федэральнага аператыўнага штабу барацьбы з распаўсюджваньем хваробы, з пачатку пандэміі ў Расеі памерлі 205 тысяч 531 чалавек.

У Румыніі, як паведамілі ўлады, колькасць новых выпадкаў COVID-19 дасягнула 11 049 выпадкаў. На працягу апошніх 24 гадзінаў ад каронавірусу загінулі 208 чалавек, агульная колькасць смерцяў ад COVID-19 павялічылася да 36 658.

У Румыніі такія паказчыкі фіксуюцца на фоне недаверу да грамадскіх устаноў і дэзінфармацыйных кампаній супраць COVID-19.

svaboda.org

Фота: ТАСС