У Расеі пацверджаны сёмы выпадак каронавіруса
Сёмы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыі выяўлены ў Расеі. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіў расейскі аператыўны штаб па папярэджанні і барацьбе з гэтай інфекцыяй.
„5 сакавіка пацверджаны завозны з Італіі выпадак захворвання на новую каранавірусную інфекцыю COVID-2019 у грамадзяніна Італьянскай Рэспублікі”, – гаворыцца ў паведамленні штаба. Эпідэміялагічнае расследаванне ўстанавіла, што італьянец прыбыў у Расею 29 лютага. 2 сакавіка з сімптомамі ВРВІ ён звярнуўся па медыцынскую дапамогу. „Захворванне працякае ў лёгкай клінічнай форме, праводзіцца сімптаматычная тэрапія. Стан пацыента здавальняючы”, – падкрэслілі ў штабе. Пад медыцынскім наглядам знаходзяцца таксама асобы, якія з ім кантактавалі.
Раней у Расеі былі выяўлены два грамадзяніны Кітая з захворваннем на каронавірус. Пасля праходжання лячэння яны выздаравелі. Акрамя таго, каронавірус выяўлены ў траіх расейцаў, дастаўленых на каранцін у Казань з Японіі з турыстычнага лайнера Diamond Princess. 2 сакавіка была пацверджана наяўнасць каронавіруса ў расейца, які вярнуўся з Італіі.