У Расеі шукаюць золата Булак-Балаховіча



Тэлеканал „Расея” зняў фільм пра пошукі золата атамана Булак-Балаховіча на Пскоўшчыне.

„Некалькі гадоў таму ў пскоўскіх газетах з’явілася інфармацыя пра тое, што нарэшце выяўлены сляды тайніка, у якім схавана золата дзеяча Грамадзянскай вайны, атамана Булак-Балаховіча па мянушцы „Перакаці-поле”. Скарбы атамана, які змагаўся то на баку белых, то на баку чырвоных, і кожны раз з выгадай для сябе, шукалі шмат дзесяцігоддзяў. І вось – доўгачаканая ўдача… Але ці сапраўды на бераг ракі Вруда атаман закапаў велізарную бочку, даверху напоўненае золатам? Ці гэта ўсяго толькі адна з легенд грамадзянскай? Быць можа, гэта было зусім не золата? Ці існуе наогул скарб Балаховіча, і дзе шукаць незлічоныя скарбы атамана Перакаці-поле?”, – гаворыцца ў анонсе праграмы „Шукальнікі”.

У лістападзе 1918 года Булак-Балаховіч са сваім атрадам (каля чатырохсот чалавек) перайшоў на бок белых і прыбыў у Пскоў. Інфармацыя пра дзейнасць Балаховіча і незлічоных скарбах бацькі поўная здагадак, плётак і чутак.

Станіслаў Булак-Балаховіч (1883–1940) – беларускі, польскі і расейскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Расейскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атрада БНР, камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў 1920 г., удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку генерала Франка. Таксама вядомы як Бацька Булак-Балаховіч.

Беларускае Радыё Рацыя