У Расеі студэнта арыштавалі за студэнцкі білет з эмблемай Палка Каліноўскага



У Расеі студэнта арыштавалі за студэнцкі білет з эмблемай Палка Каліноўскага.

Фота: Осторожно, новості

15 верасня 18-гадовы Данііл у аўдыторыі Маскоўскага інстытута электроннай тэхнікі нібыта заявіў, што грамадзяне і ўрад РФ з’яўляюцца тэрарыстамі, у адрозненне ад украінцаў, і сказаў «Слава Украіне». Пра выказванні маладога чалавека даведаўся прадстаўнік ВНУ Фарыд Абдулін, які звярнуўся з заявай у паліцыю. 24 кастрычніка хлопца затрымалі на прахадной інстытута. У студэнта пры сабе быў пропуск у вокладцы БЧБ-сцяга. Паліцэйскія заявілі, што сцяг з’яўляецца сімволікай Палка Кастуся Каліноўскага, які нібыта звязаны з забароненым у Расеі «легіёнам Свабода Расеі».

Суд арыштаваў маладога чалавека за вокладку на 5 сутак, па другой справе — за фразу «Слава Украіне» — аштрафаваў на 35 тысяч расейскіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя