У Расеі забаранілі Сведак Іеговы
Вярхоўны суд Расеі прызнаў арганізацыю „Кіраўнічы цэнтр Сведак Іеговы” экстрэмісцкай і забараніў яе дзейнасць. Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце цэнтра.
Арганізацыя будзе ліквідаваная, яе маёмасць – канфіскавана на карысць дзяржавы.
Прадстаўнікі арганізацыі заявілі, што маюць намер абскардзіць рашэнне.
