У Расеі затрымалі і перадалі КДБ Беларусі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан»
На тэрыторыі Расейскай Федэрацыі затрымалі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан», заводу «Палімір» Аляксандра Капшуля.
Як паведамляе «Рабочы рух», прычын затрыманняў не патлумачылі і Аляксандра ў экстраным парадку перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Менск з памежнага пераходу Расея / Украіна «Троебортное».
Паводле тэлеграм-каналу «Рабочага руху», цяпер Аляксандар Кушаль знаходзіцца ў СІЗА КДБ, у яго зламаная нага і пашкоджаная рука. Ён пачаў страйк яшчэ ў 2020 годзе і прадстаўляў сяброў незалежнага прафсаюза БНП і іншых незаконна звольненых калегаў у судах супраць наймальніка.