У расейским Сургуце злачынца нажом параніў 8 чалавек



Пазней высветлілася, што нападнік з нажом – дагестанец. Улады Расеі не прызнаюць здарэнне тэрарыстычным актам. Між тым Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасць і заявіла, што напад здзейснены яе прыхільнікам.

***

У горадзе Сургут (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, РСФСР) 19 жніўня злачынца на вуліцы напаў на мінакоў. Ён параніў ажно 8 чалавек.

Паліцэйскія, якія прыехалі на месца здарэння, застрэлілі нападніка. Параненыя дастаўленыя ў шпіталь.

Матывы нападніка пакуль не высветленыя.

Беларускае Радыё Рацыя