У Расонскім раёне зарэгістраваны першы выпадак каронавіруса



У Расонскім раёне Віцебскай вобласці зарэгістраваны першы выпадак заражэння COVID-19. Як адзначыла галоўны санітарны ўрач раёна Алеся Шчаўкун, ён з’яўляецца завозным.

Захварэў малады чалавек. На мінулым тыдні ён вярнуўся з-за межаў раёна, з горада Віцебска. Даследаванне пацвердзіла ў яго станоўчы вынік на наяўнасць каронавіруса.

– Зараз малады чалавек ізаляваны, інфекцыя ў яго працякае бессімптомна. У той жа час праведзены комплекс санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў па вызначэнні ачага інфекцыі і выяўленню круга кантактных асоб першага і другога узроўняў. У гэтых людзей узяты аналіз на наяўнасць каронавіруснай інфекцыі. Таксама тыя людзі, якія былі ў кантакце з хворым, знаходзяцца на ізаляцыі і пад медыцынскім наглядам, – падкрэсліла галоўны санітарны ўрач раёна. 

Што тычыцца стацыянарнага лячэння, то на дадзены момант пацыентаў з covid-19 у інфекцыйным аддзяленні няма. Два чалавекі – жанчына старэйшыя за 65 і мужчына старэйшыя за 50 гадоў – праходзяць лячэнне ад пнеўманіі. Абодва знаходзяцца ў здавальняючым стане. Аналіз на каронавірусную інфекцыю у іх адмоўны. 

rossonka.by